Родная мова як матчына слова

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

… Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў,

Што здзіўляў у вяках і здзіўляе нанова.

Трапяткое, жывое, як сонца ў росах,

Несмяротнае, роднае матчына слова!

Ніл Гілевіч

З мэтай захавання мовы, як культурнай спадчыны беларускага народа ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Да свята была арганізавана экспазіцыя мясцовага краязнаўчага матэрыялу і праведзена літаратурна-музычнае мерапрыемства “Родная мова як матчына слова”. Гледачамі на гэтым свяце былі выхаванцы дзіцячага сада, для іх вучні праспявалі народныя беларускія песні, станцавалі, паказвалі інсцэніраваныя ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, іншымі словамі, праявілі свой артыстычны талент.

Свята запомнілася ўсім. Кожны навучэнец вызначыў для сябе, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.

Добавить комментарий