з 10 па 14 кастрычніка ў дашкольнай установе прайшоў Тыдзень Маці
Пачаўся Тыдзень чытаннямі мастацкіх твораў аб маме. Таксама дашкольнікі спрабавалі сябе ў ролі мамы на рабоце.
Значнае месца заняла і акцыя «Падарунак маме», падчас якой дзеці падрыхтавалі ў якасці падарунка сукенку для любімай матулі.
Вельмі трапяткімі аказаліся словы відэавіншавання, якія выхаванцы адрасавалі сваім мамам. Кожнае відэавіншаванне было дастаўлена матулям персанальна.
Завяршыла Тыдзень музычна-святочная праграма.