«Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят» анімацыйны фільм для дзяцей дашкольнага ўзросту быў паказаны кінатэатрам «Спутнік» г.Пружаны для выхаванцаў старшай дашкольнай групы. Разам з героямі фільма выхаванцы ўзгадалі гісторыю ўзнікнення і сутнасць дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь: Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дзень яднання Беларусі і Расіі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства, сэнс і значэнне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Прагляд фільма выклікаў цікаваць не толькі ў дзяцей, але і ў работнікаў дзіцячага сада.