Цаніць і паважаць Незалежнасць краіны, памятаць аб подзвігах нашых продкаў, быць патрыётам і дастойным нашчадкам — з гэтай мэтай у дашкольнай групе напярэдадні свята прайшлі святочныя мерапрыемствы. Выхавацель распавяла дзецям аб гісторыі ўзнікнення свята. чыталі вершы, спявалі і слухалі песні аб Беларусі, замацоўвалі веды аб сімвалах Беларусі, традыцыях, рамёствах, гулялі ў беларускія народныя гульні. Кульмінацыяй святкавання стала выкананне гімна.