28 снежня ў дашкольных групах адбыліся навагоднія ранішнікі, куды традыцыйна завіталі Дзед Мароз і Снягурка. Выхаванцы вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні, чыталі вершы, гулялі ў гульні. Ну і самае галоўнае — атрымалі салодкія падарункі з рук Дзядулі Мароза і яго ўнучкі Снягурачкі.