Масленіца — апошняе зімовае свята народнага календара, якое адзначаецца на восьмы тыдзень перад Вялікаднем. Цэлы тыдзень запар нашы продкі ласаваліся блінамі з маслам, верашчакай, каўбасамі і іншымі мяснымі прысмакамі. Спечаны блін сімвалізаваў сонца, надыход цёплых дзянькоў. У народзе казалі: «Масленка зіму праводзіць, а год сустракае».
Святкавалі яе весела і гучна, як і нашы выхаванцы: гулялі ў гульні, спявалі песні, вадзілі карагоды,
ну і канечне, ласаваліся блінамі.