Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца
асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А ў гэтым годзе ён
на самай справе асаблівы, Канстытуцыі Рэспублікі Белаларусь спаўняецца 30 год.
У нашым дзіцячым садку святочны дзень пачаўся з праслухоўвання і выканання
Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Выхаванцы старшай групы прагледзелі прэзентацыю "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь",
дзе змаглі пазнаёміцца з паняццямі "закон", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку:
сцяг, герб, гімн. Гулялі ў дыдактычныя гульні "Назаві вобласці Беларусі",
"Пакажы на карце Беларусь", замацавалі веды аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны,
якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні свята, 14 сакавіка выхаванцы старшай групы наведалі
Калядзіцкую сельскую біблятэку, дзе для іх было падрыхтавана мерапрыемства да
Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
График обследования детей психолого-медико-педагогической комиссией ГУСО «Пружанский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации» в 2023/2024 учебном году
Работа психолого-медико-педагогической комиссии состоится 2 апреля 2024 года в ГУО «Хоревская средняя школа».
А ў нас сягоння Масленка!
Масленіца — апошняе зімовае свята народнага календара, якое адзначаецца на восьмы тыдзень перад Вялікаднем. Цэлы тыдзень запар нашы продкі ласаваліся блінамі з маслам, верашчакай, каўбасамі і іншымі мяснымі прысмакамі. Спечаны блін сімвалізаваў сонца, надыход цёплых дзянькоў. У народзе казалі: «Масленка зіму праводзіць, а год сустракае».
Святкавалі яе весела і гучна, як і нашы выхаванцы: гулялі ў гульні, спявалі песні, вадзілі карагоды,
ну і канечне, ласаваліся блінамі.