Пераемнасць у навучанні
Педагогі дашкольнай адукацыі ў рамках пераемнасці са школай 23 кастрычніка наведалі ўрок матэматыкі ў першым класе ДУА » Хараўская сярэдняя школа». Вельмі прыемна было назіраць за свамі выхаванцамі, іх поспехамі і дасягненнямі, гутарыць з іх першым настаўнікам, а таксама атрымаць словы падзякі аб падрыхтоўцы выхаванцаў да школы. У год Якасці асаблівая ўвага надаецца якаснаму выкананню сваіх працоўных абавязкаў, якія можна назіраць праз вынік — якасную падрыхтоўку выхаванцаў. Прайшоў круглы стол, на якім былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва на бягучы навучальны 2024/2025 год.