Прапануем Вам, бацькі, у выхадныя дні наведаць са сваімі дзецьмі месцы памяці герояў, загінуўшых у час вайны, наведаць памятныя мясціны Пружаншчыны, роднага аграгарадка і навакольных вёсак, здзейсніць экскурсіі.
—помнік загінуўшым аднасяльчанам у аг.Калядзічы
Прысвечаны памяці жыхароў вёсак Калядзічы, Дабучын, Вашчынічы, Ражковічы, загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны ( усяго 126 загінуўшых).
—помнік спаленым вёскам г.Пружаны
Устаноўлены ў 2005 годзе. Прысвечаны памяці мірных жыхароў, знішчаных нямецкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, спаленым вёскам Пружанскага раёна, 6 з якіх так і не ўзноўлены. Штогод у канцы сакавіка, у дзень трагедыі Хатыні, тут праходзяць памятныя мерапрыемствы.
—алею памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Тут устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў
—Брэсцкую крэпасць
Брэсцкая крэпасць – крэпасць у межах горада Брэст, ва ўпадзенні ракі Мухавец у Заходні Буг, а таксама Цярэспальскай гміны Польшы. Крэпасць І класа Брэст-Літоўск у складзе Варшаўскага ваеннага округа, пазней у Мінскім.
8 мая 1965 года Брэсцкай крэпасці за яе гераічную абарону ў чэрвені-ліпені 1941 года прысвоена званне «Крэпасць-герой»
—музей-сядзібу «Пружанскі палацык»
Пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў стыле неарэнесанса. Адзіная сядзіба ў Беларусі, якая не змянілася з часоў пабудовы. У ансамбль сядзібы ўваходзіць каменны дом, два каменных флігелі, парк плошчай 33 га. Маецца сажалка з каналамі. У 1998 годзе ў сядзібе праведзена рэстаўрацыя.
—Ружанскі замак
З’яўляецца адным з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст., уласнасць i рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Пабудаваны ў 1784—1786 гг. ў пераходным стылі ад барока да класіцызму.
Зруйнаваны падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Улетку 2008 года на тэрыторыі палацавага комплексу былі пачаты раскопкі і рэстаўрацыя.
—Белавежскую пушчу, у тым ліку Рэзідэнцыю Дзеда Мароза і іншыя вядомыя мясціны роднай Беларусі