Пачуццё гумару — важная ўласцівасць, якая развіваецца яшчэ ў дзяцінстве. Пагэтаму дзецям неабходны святы, напрыклад, як Дзень гумару і смеху. Менавіта ў гэты дзень усе жартуюць і весяляцца. У нашым дзіцячым садку была арганізавана музычная забава, прысвечаная гэтаму дню. Дзеці спявалі, танцавалі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў забаўляльных конкурсах і гульнях. Усмешкі і радасць былі на тварах рабят на працягу ўсяго свята. Ну а нашы маляты не толькі перажывалі за сяброў старэйшай групы, але і самі былі актыўнымі ўдзельнікамі.