Ужо стала добрай традыцыяй у снежні з мэтай рэалізацыі плана па пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і навучаннем на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі сустракацца выхавальнікам дашкольнай адукацыі і настаўнікам пачатковых класаў. 15 снежня да вучняў 1 класа Хараўской СШ завіталі ў госці іх былыя выхавацелі Ліхадзіеўская А.В. і Арцямук А.М. , а таксама загадчыкі дзіцячых садкоў Андрусевіч Т.Я. і Ермак В.А. Быў наведаны ўрок матэматыкі, а таксама абмеркаваны актуальныя пытанні пераемнасці.