Фізкультурны вольны час «Спартыўнае лета»
Першы тыдзень летняга аздараўленчага перыяду быў багаты на фізкультурныя і спартыўныя мерапрыемствы, адно з якіх фізкультурны вольны час «Спартыўнае лета». Дашкаляты былі актыўныя і спрытныя. Мора пазітыўных эмоцый, усмешкі на тварыках і радасць ад перамог!
Прывітанне, ЛЕТА!
Выхаванцы разам са сваім выхавальнікам рыхтавалі бяседку да пачатку канікул. І вось як прыгожа атрымалася!