У розназроставай групе ад 2 да 4 гадоў з 13 па 17 студзеня праходзіць тыдзень «Прафесіі дарослых. Повар» .
Выхаванцы наведалі харчблок, пазнаёміліся з прафесіяй «повар», яго работай. Убачылі як гатуецца для іх смачная і карысная ежа, замацавалі назвы кухоннага посуду і прыбораў, убачылі абсталяванне. Вялікі інтарэс і цікавасць выклікала ў іх работа мясарубкі. Экскурсія на харчблок — гэта яскравыя эмоцыі і ўражанні, якія выклікалі яшчэ большы інтарэс да прафесіі повар.