Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца 
асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А ў гэтым годзе ён 
на самай справе асаблівы, Канстытуцыі Рэспублікі Белаларусь спаўняецца 30 год.
  У нашым дзіцячым садку  святочны дзень пачаўся  з праслухоўвання і выканання 
Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

  


Выхаванцы старшай групы прагледзелі прэзентацыю "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь",
дзе змаглі пазнаёміцца ​​з паняццямі "закон", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку: 
сцяг, герб, гімн. Гулялі ў дыдактычныя гульні "Назаві вобласці Беларусі", 
"Пакажы на карце Беларусь", замацавалі веды аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны,
якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята, 14 сакавіка выхаванцы старшай групы наведалі 
Калядзіцкую сельскую біблятэку, дзе для іх было падрыхтавана мерапрыемства да 
Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 
    

 

Добавить комментарий