Тыдзень роднай мовы

з 20 па 24 лютага ў дашкольнай установе праходзіў Тыдзень беларускай мовы, які быў прымеркаваны да Дня роднай мовы. На працягу тыдня дзеці слухалі беларускія творы, гулялі ў беларускія народныя гульні, размаўлялі на беларускай мове, інсцэніравалі казкі, была арганізавана выстава беларускай дзіцячай кнігі ў кніжных вугалках. Бацькам быў прапанаваны тэст «Ці ведаеце Вы беларускую мову?», у групах выхавацелі падрыхтавалі парады «Як пачаць размаўляць на беларускай мове».

Добавить комментарий